Асуджаны на „суткі” два актывісты „Еўрапейскай Беларусі” (абноўлена)



Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць атрымалі дзесяць і пяць сутак адпаведна адміністрацыйнага арышту за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову».

Такое рашэнне прыняў суд Мінскага раёна, распавяла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая прысутнічала на пасяджэнні.

– Вінярскага пасадзілі на 10 сутак, Мацкойца – на 5 сутак. Усё гэта па артыкуле арганізацыя несанкцыянаванага пікета з удзелам расцяжкі з надпісам “Свабоду Юрыю Рубцову” . То бок хлопцы асуджаны па артыкуле 23.34 частка 3.

Вінярскі і Мацкойць прызнаныя вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне па адміністрацыйнай справе яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова будзе вынесена сёння. Да пасяджэння суда яго напярэдадні адпусцілі дадому. Суд, па словах Вольгі Мікалайчык, пачнецца апоўдні.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць асуджаныя дзевяць і пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Такое рашэнне прыняў суд Менскага раёна, распавяла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая прысутнічала на пасяджэнні. Вінярскі і Мацкойць прызнаныя вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Рашэнне па адміністрацыйнай справе яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова будзе вынесена 23 чэрвеня.

Да пасяджэння суда яго адпусцілі дадому. Нагадаем, Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў былі затрыманыя ўвечары 19 чэрвеня каля супермаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову» (гомельскі апазіцыянер Юры Рубцоў быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, «Міжнародная амністыя „прызнала яго вязнем сумлення). Да суда затрыманыя знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна.

[manual_related_posts]