Асуджаным да «дамашняй хіміі» беларусам няма на што жыць



Асуджаным да «дамашняй хіміі» па палітычных артыкулах беларусам трэба выплачваць вялікія сумы «пацярпелым» ад каментароў міліцыянтам. Але па беларускай завядзёнцы, «хімікі» застаюцца без працы і без сродкаў для існавання.

Вольга Кронда

Яны пачынаюць займацца рамесніцтвам, каб разлічыцца са штрафамі, выплатамі і неяк праіснаваць, кажа двойчы асуджаная да трох гадоў «дамашняй хіміі» за абразу капітана Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко Вольга Кронда:

– Каб хаця б нейкую капейку, бо з замовамі ўвогуле дрэнна ў інтэрнэце. У Менску праходзяць гэтыя кірмашы, хацела завесці ручную працу. Патрапіла я да начальніка РУУС, па-чалавечы папрасіць, таму што гэта мая адзіная крыніца прыбытку. Я раніцай паеду, ноччу вярнуся. Я напісала заяву – мяне не выпусцілі.

Вольга Кронда робіць робіць дзіцячыя ўпрыгожванні. Яны якасныя і прыгожыя. Але Івацэвічы маленькі гарадок. Выехаць на рынкі ў вялікія гарады ёй забараняюць. Яна не прызнала сябе вінаватай, не пагадзілася на супрацоўніцтва з міліцыяй. За плячыма амаль 3000 выплаты кампенсацыі і 1600 штрафу, не лічачы без малога 100 рублёў судовых выдаткаў. Вольга будзе вельмі ўдзячна ўсім заказчыкам яе тавару, якога накапілася шмат. Можна заказаць праз інстаграм: instagram.com/olga.kronda3301

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]