Асудзілі былога дырэктара завода, які адмовіўся збіраць подпісы за Лукашэнку
Былы дырэктар камбікормавага завода ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Георгій Дзядзюшка атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у буйным памеры (20,1 тыс. рублёў). Як паведамілі ў судзе, Дзядзюшка павінен таксама заплаціць штраф у памеры 8,7 тыс. рублёў (300 базавых велічынь).
52-гадовага Дзядзюшку абвінавацілі ў атрыманні хабараў ад партнёраў з арганізацыі „Збожжавыя традыцыі” за забеспячэнне своечасовай адгрузкі кармоў у неабходнай колькасці.
Дзядзюшка сябе вінаватым не прызнаў.
Яго жонка Мая Дзядзюшка раней заявіла, што справа мужа можа быць звязаная з палітычнай пазіцыяй мужа: ён не прымушаў сваіх супрацоўнікаў пакідаць подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Разам з жонкай дырэктар удзельнічаў у перадвыбарных мітынгах Святланы Ціханоўскай і мірных акцыях пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: з архіву сям’і Дзядзюшка
