„Праваслаўныя” смартфоны за 25 тысяч даляраў



Кампанія Gresso прэзентавала калекцыю смартфонаў з залатымі і дыяментавымі кнопкамі, залатым пакрыццём і гравіроўкай крыжа з надпісам «Збаў і сцеражы», якія перад продажам асвецяць у царкве, паведамляе rueconomics.ru. 7f8dc03dea07c09e6ccf58833d778305__1440x-41i6jДастаўляць смартфоны кліентам пачнуць у канцы месяца. Выхад дарагога апарата кампанія Gresso, якая спецыялізуецца на смартфонах класа люкс, прымеркавала да праваслаўнага свята Вадохрышча.

33 (у адпаведнасці з узростам Хрыста) смартфоны – з дыяментавымі кнопкамі, і іх кошт –  25 тысяч даляраў. Яшчэ 988 (у адпаведнасці з годам хрышчэння Русі) апаратаў – з залатымі кнопкамі за 6,5 тысяч даляраў.

Фота gresso.ru