АТН прысвяціла перадачу беларускамоўным дзяўчатам



Агенцтва тэленавінаў паказала чарговую серыю праекта „Пакаленне.BY”. Сюжэт прысвечаны тром беларускамоўным дзяўчатам-выдатніцам з розных мясцовасцяў Беларусі. 

„Размаўляем па-беларуску ў шостай серыі праграмы „Пакаленне.BY”. Гераінямі праекта Агенцтва тэленавінаў сталі алімпіядніцы па беларускай мове і літаратуры. Яны ведаюць, што такое смак перамогі і штодзень адточваюць свае моўныя навыкі. Што значыць думаць па-беларуску? I навошта вучыць гісторыю роднай краіны? Адказы на гэтыя пытанні – у новай серыі праекта „Пакаленне.BY”, – паведамляюць аўтары праекта.

tvr.by