Аўтамат Лукашэнкі выставілі як экспанат



У Палацы незалежнасці ў Менску, які Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае пад сваю працоўную рэзідэнцыю, абсталявалі экспазіцыю пра леташнія палітычныя падзеі ў Беларусі. Выявы некаторых “экспанатаў” апублікаваў праўладны Telegram-канал “Пул первого”.

Напрыклад, аўтамат, з якім Лукашэнка бегаў па тэрыторыі рэзідэнцыі 23 і 30 жніўня мінулага году, а таксама карціна, на якой ён узброены разам з няпоўнагадовым сынам Мікалаем. Сярод іншых выстаўленых на паказ “трафеяў” — бярэт і чорная форма амапаўцаў, арол як сімвал АМАПа, скульптура ад спецназу і сцяг з надпісам “За батьку” ад неназваных “патрыётаў Беларусі”.