Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну
5 месяцаў таму
Шэсць гадзін яму давялося чакаць рашэння ўкраінскіх пагранічнікаў у аэрапорце «Барыспаль», паведамляе nashaniva.com.

«Вельмі непрыемна, што хтосьці там сабраўся ваяваць», — пракаментаваў Мікіта сваё чаканне. У выніку праз мяжу яго не прапусцілі.
«Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву», — сказана ў афіцыйнай адмове, якую апублікаваў Мелказёраў.
Пачынаючы з 10 лютага (дня, калі стартавалі беларуска-расейскія вучэнні) шмат беларусаў сутыкнуліся з праблемамі падчас перасячэння ўкраінскай мяжы.
[manual_related_posts]