Аварыя ў Рэчыцкім раёне. Кіроўца загінуў, трое пасажыраў у рэанімацыі



Здарэнне адбылося ў ноч на 1 лістапада прыкладна ў 1.20 недалёка ад вёскі Ганчароўка, паведамляе „Дняпровец”.

Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Ён загінуў.