Багажны рэкет спынены



Багажныя паборы на Цэнтральным аўтавакзале ў Менску ў выніку намаганняў праваабаронцаў спыніліся.

Пра гэта паведаміў Беларускаму Радыё Рацыя жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які на працягу апошніх трох год спрабаваў рознымі спосабамі ўздзейнічаць на адміністрацыю аўтавакзала, каб яна спыніла неправамерную практыку пабораў з пасажыраў за скарыстанне імі багажнага аддзялення аўтобуса.

Пры гэтым кандуктаркі бралі з пасажыраў ад 10 да 20% ад кошту праязнога квітка за багаж любога памеру. Стваралася абсурдная і канфліктная сітуацыя, пры якой пасажыр з квітком не меў права правозу рэчаў у спецыяльна адведзеным для гэтага месцы. А багажнае аддзяленне, якое практычна не запаўнялася, дзялкі ад „кааператыва багажнага рэкету” фактычна пераўтварылі ў сродак для „папаўнення ўласных кішэняў” ды вырабу грошай з паветра (аўтобуснага багажніка).

Пасля шэрагу зваротаў праваабронцаў і грамадзянаў, адпаведных публікацыяў на 6 лістапада ўсё выглядае так, што сітуацыя нарэшце кардынальна змянілася. Ніхто не тэрарызаваў пасажыраў – яны сядалі ў салоне спакойна. Багажнае аддзяленне было запоўненае, а ў касах аўтавакзала знікла шыльда з так званымі расцэнкамі за багаж на розныя рэйсы.

[Not a valid template]
Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Лапіцкага