Баль кадэтаў і прыгажунь



Ужо стала традыцыяй у Слонімскай сярэдняй школе № 9 штогод праводзіць кадэцкія балі. Сёлетні баль, які адбыўся ў пятніцу, 24 лютага, стаў па ліку шостым.

Вучні кадэцкіх класаў, якія існуюць у школе, прыгожа распачалі святочны баль. Спартыўная зала была святочна аформлена ў стылі 19 стагоддзя, а таксама запоўнена юнымі кадэтамі  і прыгожымі лэдзі. Белыя шаўковыя, аксамітныя бальныя плацці юных прыгажунь упрыгожвалі сваёй яркасцю ўсю залу. А маладыя кадэты па-майстэрску дэманстравалі галантныя адносіны да сваіх дамаў.  Гэтыя прыгожыя пары цудоўна выконвалі паланэзы, мазуркі, полькі, вальсы. Іх майстэрства вяртала гледачоў у 18-19 стагоддзе, дапамагло адчуць прыгажосць былых свецкіх баляў. На кадэцкім балі прысутнічалі кіраўніцтва Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады, святар Вадзім Пятліцкі, настаўнікі Слоніма, бацькі вучняў. 

[Not a valid template]Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара