Балаба заявіў, што АМАП гатовы да веснавых пратэстаў



Кіраўнік менскага АМАПу Дзмітрый Балаба распавёў пра гатовасць свайго падраздзялення да веснавых пратэстаў.

На яго думку, апаненты ўлады зараз толькі спрабуюць стварыць карцінку: „Што тычыцца веснавых акцый, то як бы не спрабавалі нашы апаненты паказаць нейкую карцінку, паспрабаваць раздзьмуць нейкую фальшывую сітуацыю – у іх нічога не атрымаецца. Мы з вамі бачым гэтыя ўкіды, фэйкі, маршы ў раёнах”, – сказаў Балаба.

„Мы, як супрацоўнікі міліцыі, рэагуем на ўсе гэтыя праявы і будзем рэагаваць далей. Але ў першую чаргу мы папярэджваем, што так рабіць не трэба, што гэта супрацьзаконна і супрацьпраўна. І яшчэ раз хачу сказаць, што падраздзяленне гатова да выканання задач любога роду , звязаных з абаронай канстытуцыйнага ладу, абаронай і аховай грамадскага парадку „, – дадаў ён.