Барадачы прабеглі 888 метраў па цэнтры Гародні
Больш за сотню ўдзельнікаў з бародамі і вусамі прыняло ўдзел у забегу, што ладзіла ініцыятыва “Жывая гісторыя”. Забег адбыўся па гарадзенскай пешаходнай вуліцы Савецкай і скончыўся на плошчы Леніна.
Распавядае кіраўнік праекта “Жывая Гісторыя” Сяргей Іваноў:
– Гэта акцыя ў гонар Дня горада, якому спаўняецца 888 год. І барадачы пабеглі якраз 888 метраў. Мы ўбачылі і сапраўдныя бароды, і накладныя. Шкада, дзяўчат не было. Спадзяёмся, што ў наступны раз будзе больш удзельнікаў.
Праект “Жывая гісторыя” падрыхтаваў да свята горада яшчэ некалькі крэатыўных акцый. Дзень горада ў Гародні будзе адзначацца 17 верасня, калі цэнтр горада будзе перакрыты турнікетамі. Агулам на свяце горада плануецца каля 20 розных акцый і невялічкіх канцэртаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
