Баранавічы: “Лукашэнка, сыходзь!”



“Лукашэнка, сыходзь!” –  так скандзіравалі на галоўнай плошчы горада Баранавічы больш за 300 чалавек, якія не згодны не толькі з Дэкрэтам №3, але і з тым, да чаго давёў краіну цяперашні кіраўнік.

Прышлі і прыехалі на плошчу людзі розных узростаў і з розных гарадоў рэгіёна, нават з вёсак. На народным сходзе прысутнічалі і працуючыя, каб выказаць салідарнасць з беспрацоўнымі. Абураныя людзі выказвалі набалелае. Людзі кажуць,  што дэкрэт перапоўніў чашу цярпення.

Акцыя цягнулася больш за гадзіну. На сход прыязджаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Мерапрыемства прайшло без затрыманняў і правакацый. Людзей у форме нават не было відаць. Хаця людзі ў цывільным неўпрыкмет стараліся весці відэаздымку.

Мікола Чарнавус (малодшы) запрасіў прысутных на чарговую акцыю ў Берасці 5 сакавіка.

Поўны матэрыял з акцыі слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

 

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы