Баранавіцкая дэмакратычная кааліцыя акрэсліла планы на будучае



Баранавіцкая дэмакратычная кааліцыя правяла работу над памылкамі і азначыла планы на будучае. Сход сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага Нацыянальнага Кангрэса і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці адбыўся на сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русіно, кажа актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Чарнавус:

– Абмеркавалі, якая праца была зроблена, накіраваная на адмену Дэкрэта №3. Азначылі планы па прыцягненні людзей да барацьбы з гэтым дыктатарскім рэжымам. Будзем працягваць працу.

Паводле Міколы Чарнавуса, сваю нязгоду з тымі, хто сабраўся на сходзе, выказалі двое сябраў прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці – Рыгор Грык і Аляксандр Швед. Яны лічаць, што дэмакратычная кааліцыя Баранавіч працуе не дастаткова актыўна.

Беларускае Радыё Рацыя