Баранавіцкі суд пакараў актывіста за перапост зварота прэзідэнта Польшы



Баранавіцкі суд пакараў актывіста за перапост зварота прэзідэнта Польшы з ТГ-каналу Дзмітрыя Балкунца

9 снежня Чэслаў Гузоўскі, які з’яўляецца чальцом партыі левых «Справядлівы свет», даслаў відэа са зваротам Анджэя Дуды ў чат «Общее Будущее-Гражданское Общество Барановичи». Яго прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі штрафам 20 базавых велічыняў.

Чэслава затрымалі ўчора, ноч ён правёў у ІЧУ, пакармілі яго толькі аднойчы – сёння раніцай (ды й то гарбатай і хлебам).