Баранавіцкія актывісты звярнуліся ў ААН



Чарговая скарга з Баранавіч накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН. На гэты раз туды звярнуліся баранавіцкія актывісты Руху “За свабоду” Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч.

 

 

Яны паскардзіліся на незаконны прысуд Баранавіцкага суда за збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістарычнай каштоўнасці, кажа праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

– Праваабаронцы і актывісты лічаць, што збор подпісаў не падлягае пад гэты закон. Арганізацыя і правядзенне масавага мерапрыемства з дазволу Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. У якой краіне збор подпісаў з’яўляецца масавым мерапрыемствам? Нідзе, толькі ў Беларусі.

Паводле Сяргея Гоўшы, у гэтым годзе яны маюць намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека яшчэ з дзесяццю скаргамі. Раней яны ўжо выйгралі па трох скаргах. Беларусь не выконвае рэкамендацый Камітэта па правах чалавека ААН, нягледзячы на тое, што гэта б’е па міжнародным іміджы краіны.

Беларускае Радыё Рацыя