Баранавіцкія сябры ТБМ адсвяткавалі БНР-101



Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы ў мінулыя выходныя адзначыла 101 год Беларускай Народнай Рэспублікі ў сваім офісе ў Русінах.

Рознаўзроставая публіка, каля 50 чалавек, даведалася шмат новага з даклада стваральніка і былога дырэктара Беларускага музея ў Русінах Міхася Берната. Ён зрабіў экскурс у гісторыю Беларусі. Менавіта сваёй гісторыі беларускі народ не ведае, і гэтаму паспрыяла ўсходняя суседка, якая кантралюе нашу тэрыторыю да сённяшняга часу, гаворыць Міхась Бернат:

– Дзякуючы аб’яўленню Беларускай Народнай Рэспублікі, аб’яўляецца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Хаця яна і не была беларускай, хаця яна ўвесь час была канторай маскоўскага Крамля, як і сёння. Пакуль што мы яшчэ ў дарозе. Мы яшчэ не сталі тым, кім павінны быць. Высокапастаўлены сказаў, што мы рускія, больш чым самі рускія, са знакам якасці. Гэта не смешна, гэта вельмі балюча, гэта заява страшная.

Акрамя лекцыі прысутныя з задавальненнем паслухалі беларускія песні і музыку ў выкананні менскага гурта “Гарадскі вал”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя