Барыс Бухель: Беларусь пакінула шмат людзей



Ізраіль вельмі цёпла сустрэў рэпатрыянтаў і бежанцаў з Украіны і не толькі. Усе атрымалі салідную матэр’яльную дапамогу і добрыя медычныя страхоўкі.

Праўда, не абыйшлося без непаразуменняў з боку расейцаў, гаворыць сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Барыс Бухель з Магілёва, які воляй лёсу ў канцы 21 года выехаў ва Украіну, пасля нападу Расеі на Украіну вымушаны быў з’ехаць у Ізраіль:

– Прынята праграма дапамогі рэпатрыянтам, дапамогі ўцекачам, я ж габрэй, таму я прыйшоў як рэпатрыянт. Плюс яшчэ яны ўвялі дадатковую дапамогу ўцекачам з Украіны. Многа прыязджае не габрэяў. Многія хітрыя, хочуць атрымаць пашпарт і змываюцца. 90 краін без візы, па Еўразвязу катацца можна без праблем.

Паводле Барыса Бухеля, Беларусь пакінула шмат людзей, асабліва добрых спецыялістаў. Ці вернуцца яны, калі прыжывуцца на новых месцах, вялікае пытанне. Але беларускія ўлады, падобна, гэта не цікавіць і не хвалюе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]