Барыс Гарэцкі: Яны проста знішчаюць медыя



Атака на інфармацыйна-аналітычны партал TUT.BY з боку беларускіх уладаў рыхтавалася загадзя і, магчыма, з’яўляецца часткай больш шырокага плану, – лічыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

–   Улады проста сістэматычна зачышчаюць інфармацыйнае поле. Усё пачалося з адміністрацыйных, потым крымінальных спраў. Цяпер у нас 16 нашых журналістаў на раніцу 18 траўня знаходзяцца за кратамі, і ўлады робяць усё, каб цалкам кантраляваць інфармацыю.  Яны проста знішчаюць медыя, у межах гэтай палітыкі, я мяркую, і адбыліся сённяшнія ператрусы. Гэта толькі пачатак, таму што, калі гэта крымінальная справа, то там можа быць куча затрыманых.

Але намаганні ўладаў наўрад ці дадуць той вынік, на які яны разлічваюць. Таму што можна затрымліваць усё новых журналістаў, аднак цікавасць грамадства да аб’ектыўнай і прафесійнай інфармацыі не знікне. І людзі знаходзяць іншыя крыніцы ў тых жа тэлеграм-каналах ды іншых электронных сродках, а не ў афіцыйных СМІ, – лічыць Барыс Гарэцкі.  

Беларускае Радыё Рацыя