Барыс Хамайда: Гэты рэферэндум нелегітымны, як нелегітымная і дзейная Канстытуцыя



Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер заўсёды падкрэслівае, што жыве паводле Канстытуцыі 1994-га году. І не таму, што лічыць яе дасканалай: на ягоную думку, гэта апошняя беларуская Канстытуцыя, якая была прынята законным чынам. Бо ў выніку рэферэндуму 1996-га году ў краіне адбыўся антыканстытуцыйны пераварот, і распачалося беззаконне, лічыць Барыс Хамайда:

-Адсюль цягнецца ўсё. Калі кажуць пра рэферэндум – вось гэты, які мае адбыцца, то я пытаюся: “Хто яго прызначыў, які легітымны орган?” Калі “палатка”, дык яна незаконная. Савет рэспублікі? Дык і ён незаконны. Калі дзяржаўная асоба, то хто? Той, хто цяпер кіруе краінай? Але ён таксама нелігітымны!

Барыс Хамайда

Рэферэндум 27-га лютага не будзе легітымным, бо нелегітымная і цяперашняя Канстытуцыя, якую хочуць змяніць цяперашнія ўлады. Яго ладзяць тыя, хто імкнецца пазбегнуць пакарання за свае дзеянні, спасылаючыся на волю народу, мяркуе Барыс Хамайда. Тут віцебскі апазіцыянер раіць узгадаць гістрыю Германіі, дзе падчас кіравання Адольфа Гітлера таксама адбыліся некалькі рэферэндумаў. Але іх вынікі былі прызнаныя незаконнымі, калі фашызм быў асуджаны мінароднай супольнасцю. Тое самае чакае і вынікі рэферэндумаў падчас кіравання Аляксандра Лукашэнкі, перакананы віцебскі апазіцыянер. На ягоную думку, беларускае грамадства абавязкова вернецца да легітымнай Канстытуцыі 1994 году, каб удасканаліць менавіта яе, прыстасаваўшы да рэалій цяперашняга часу. Але гэта будзе зроблена законным чынам.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]