Барысаўскія запалкі “З Новым годам”



Адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў” выпусціла серыю запалак з этыкеткамі “З Новым годам”, “2018”, “З Новым 2018”, “2018- год жоўтага сабакі”, “З Новым годам і Калядамі”. Праўда, усе этыкеткі на запалкавых пачках надрукаваны толькі на рускай мове.

Дарэчы, ААТ “Барысаўдрэў” апошнія чатыры гады актыўна выпускае разнастайныя тэматычныя серыі этыкетак на запалках. Выйшлі запалкі, прысвечаныя гербам беларускіх гарадоў, савецкай зброі і ўзнагародам Другой сусветнай вайны, запалкі, прысвечаныя ахове лесу, а таксама запалкі “Замкі Беларусі”. Толькі этыкеткі з замкамі Беларусі выйшлі на беларускай мове, астатнія ўсе на рускай.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Барысаў