«Баста!»: Менчукоў заклікаюць выйсці на Плошчу



Новыя ўлёткі з інфармацыяй пра заўтрашнюю акцыю Беларускага Нацыянальнага Кангрэса з’явіліся ў Менску, паведамляе сайт bnknews.org.

Іх распаўсюджваюць грамадскія актывісты і звычайныя жыхары сталіцы. Сотні ўлётак расклееныя як у спальных раёнах, так і ў найбольш ажыўленых месцах у цэнтры горада.

Нагадаем, акцыя «За мірную Беларусь!» пачнецца 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Менска а 14:00.