Бацькам у Беларусі зробяць свята
У трэцюю нядзелю чэрвеня ў краіне будзе святкавацца Дзень бацькі.
Большасць удзельнікаў апытання, якое праводзілася ў рамках Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці 2017-2020 гг., выказаліся за ўвядзенне афіцыйнага Дня бацькі ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
3-я нядзеля чэрвеня абрана для святкавання Дня бацькі не выпадкова: менавіта ў гэты дзень аналагічнае свята адзначаецца ва ўсім свеце.
