Бацькі: Галоўнае, каб мары нашых дзяцей спраўдзіліся



На галоўнай плошчы Бярозы прайшоў чарговы выпускны баль. Вучні трох сярэдніх школ у святочнай абстаноўцы развіталіся са школай, атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

Сёння галоўныя турботы гэтых маладых людзей – планы на будучыню, – гавораць выпускнікі:

Спачатку паступіць у ВНУ. Затым праца, сям’я. Як атрымаецца.

– Спачатку цэнтралізаванае тэставанне. Затым – куды дарога пакажа.

– Новыя знаёмствы будуць. Паступаю ва ўніверсітэт на інфармацыйныя тэхналогіі.

– Таксама паступаю ва ўніверсітэт на інжынерны факультэт.

– Мама накіроўвае сваю дачку ў Чэхію. Я, канешне, патрыётка сваёй краіны, але моладзь сёння адукаваная і шукае сабе штосьці вартае.

У Бярозаўскім раёне 26 выпускнікоў атрымалі залатыя медалі. Ёсць шмат тых, хто скончыў на выдатна, хаця медаль не атрымалі. Адзначана наогул агульная высокая падрыхтоўка бярозаўскіх выпускнікоў. Паводле бацькоў і настаўнікаў, галоўнае, каб мары маладых людзей здзейсніліся.

Беларускае Радыё Рацыя