Бацькі змагаюцца за беларускамоўнае навучанне дзяцей



Бацькі дзвюх дзяўчынак Ясі Малашчанкі і Алісы Філіпчык з Баранавіч змагаюцца за навучанне сваіх дзяцей на беларускай мове. Дзяўчынкі пайшлі ў 6 клас гімназіі №4. Летась яны вучыліся па-беларуску ў рускамоўным класе. Цяпер жа дырэктар адмовіў ім і ў гэтым, хоць Міністэрства адукацыі ўхваліла.

IMG_1308Кажа маці Ясі Таццяна Малашчанка:

— Мы ездзілі ў міністэрства, і яно дало станоўчы адказ. Нам распісалі, як зрабіць, каб навучанне было хоць і ў рамках расейскамоўнага класа, але па-беларуску. Шэсць дысцыплінаў па-беларуску, а астатнія – разам з класам: расейская мова, беларуская мова, фізкультура і гэтак далей. У прынцыпе, так, як мы і хацелі, толькі гэта не выконваецца ў школе. Дырэктар сказаў, што не будзе гэтага рабіць за кошт факультатыўных гадзінаў. Міністэрства таксама незадаволенае, што іхны загад не выконваецца, і я не ведаю, што цяпер будзе. Мы запісаліся яшчэ на прыём да самога міністра на кастрычнік…

Паводле Таццяны Малашчанкі, у 1995 годзе хапіла дзвюх заяў ад бацькоў, каб ператварыць беларускі клас у рускі. А цяпер па дзвюх заявах нават немагчыма вучыцца на роднай мове ў рускім класе. Яна лічыць гэта злачынствам у дзяржаўным маштабе.

Беларускае Радыё Рацыя

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/10206632327878428/ Зьміцер Салаўёў

    Так няхай бацькі напішуць заяву ў рана аб навучаньні на беларускай мове па месцу жыхарств. І змагаюцца за адкрыццё беларускамоўнага класа.

    • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/712671352212541/ Tatsyana Malashchanka

      гэта ўжо было рыхтык у 2010 годзе – у нас быў клас! цяпер гэта немагчыма – бо гімназія…ня хочуць яны гэтага!

      • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/10206632327878428/ Зьміцер Салаўёў

        3 закона на вашым баку: Канстытуцыя, Закон аб мовах і Закон аб адукацыі. Улады проста парушаюць гэтыя законы. Таму алгарытм дзеянняў просты: 1.Пішыце заяву ў РАНА аб арганізацыі навучаньня на беларускай мове (дарэчы дзяржаўнай). 2. Пры адмоўным адказе падаеце ў суд на РАНА. Звычайна улады спасылаюцца на недахоп сродкаў, але гэта не дазваляе ім парушаць закон. Пры тым што грошы з бюджэту выдзяляюцца без пазначэньня мовы адукацыі.

        Калі мы адчынялі клас, нас так сама ў вёску адпраўлялі. Але, мы проста напісалі заяву па месту жыхарства і папярэдзілі, што будзем судзіцца да канца. Гэта на іх падзейнічала і клаз адкрылі.

        Калі трэба будзе кансультацыя мой e-mail: [email protected]

Комментарии для сайта Cackle