Бацьку і сына Чарнавусаў будуць судзіць за збор подпісаў



За збор подпісаў супраць “падатка на дармаеда” ля падаткавай інспекцыі ў Баранавічах бацьку і сына Чарнавусаў будуць судзіць.

Мікола Чарнавус (старэйшы) быў выкліканы праз тэлефон да намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў  Сяргея Паўлені, які склаў пратакол на Чарнавусаў за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства ля падатковай інспекцыі, кажа Мікола Чарнавус:

– Яны палічылі, што гэта масавае скапленне людзей. Я ў пратаколе запісаў, што не згодны з гэтым, я Канстытуцыі не парушаў. Я ўпэўнены, што суд будзе прызначаны на 17 лютага, каб я, мой сын і група падтрымкі не паехалі ў Менск на Кастрычніцкую плошчу.

Паводле Міколы Чарнавуса, публічна падчас збору подпісаў было агучана, што гэта не пікет, а збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3. І маёр Сяргей Паўленя вёў відэаздымку з аўдыёзапісам. То бок, ён паўшоў на незаконнае складанне пратакола праз 2 дні пасля збору подпісаў свядома.

Беларускае Радыё Рацыя