Батумі супраць вайны



Плошча Еўропы ў Батумі ужо 4-ты дзень запар збірала некалькі соцен чалавек. Падтрымаць Украіну выйшлі як грузіны, так і рускія, беларусы, украінцы.

Кажуць удзельнікі акцыі:

Мы дастаткова доўга былі апалітычнымі. Калі такімі і здастанемся, то вайна прыйдзе і ў наш дом.

Сістэма глабальнай бяспекі ў свеце парушана і ў Еўропе. Гэтая вайна маштабная. Яна закране кожнага. Рана ці позна. Калі не спыніць. Я супраць вайны. Я ўвогуле не пацыфіст, але я супраць вайны. Асабліва калі вайну вядуць паміж сабой брацкія народы.

Таму што зараз 21 стагоддзе. З-за зямлі вайны не павінна быць. Людзі не павінны паміраць. Я думаю, гэтае зло трэба спыніць.

Уварваліся на тэрыторыю незалежнай краіны. Прыйшлі нібыта да сябе дамоў. Дыктуюць нейкія правілы: аддайце Луганск. Чаму яны павінны аддаваць свае землі?

У сталіцы Аджарыі таксама адбываецца збор гуманітарнай дапамогі і дзейнічае штаб, праз які ўкраінцы могуць знайсці сабе жытло і атрымаць дапамогу, калі яны патрапяць у Грузію.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]