Батумі супраць вайны ва Украіне



Грузінскія палітыкі і актывісты з розных краін свету выйшлі ў цэнтр Батумі, каб выказаць словы падтрымкі  Украіне.

Сярод прысутных прадстаўнікі розных партый і актывісты з Украіны, Расеі і Беларусі. Кажуць пра акцыю грузінскія актывісты:

– Мы іх любім, яны нашы браты і мы падтрымліваем іх ва ўсім. Хаця б стараюся падтрымаць, нават калі наш урад гэта не робіць.

– Дыктатары, якія развязваюць такія войны, па-першае, супраць свайго народа, па-другое, супраць сваіх суседзяў. Падтрымліваю Украіну, таму што люблю гэтую краіну, нарадзіўся і вырас я ў Батумі, а вучыўся ў Харкаве. Люблю гэтую краіну.

– У першую чаргу Украіну трэба падтрымліваць таму, што мы адчуваем іх падтрымку ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Мы павінны аддаваць доўг. Мы гэта пачалі, таму што грузінскі ўрад не выказвае інтарэсы грузінскага насельніцтва. Напрыклад, я са сваімі сябрамі пачалі збіраць кантакты тых, хто можа прыняць у сябе украінскіх уцекачоў.

Акцыію прыехала падтрымаць калонна байкераў, якая з фаерамі ўехала ў самы цэнтр гораду. Пасля акцыі актывісты рушылі са сцягамі гуляць па гораду. 

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]