Баявік „ДНР” стрэліў з пісталета сабе ў жывот (18+)



Яўген Арленка па мянушцы „Дамавы” 1994 года нараджэння вырашыў выпрабаваць на сабе бронекамізэльку. Ролік апублікаваў у Facebook расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка.

Жадаючы пахваліцца баявік стрэліў у сябе з пісталета, аднак з-за няправільнага накірунку зброі куля трапіла не ў бронепласціну, а ў неабароненую частку камізэлькі.

Ён удзельнічаў у баях супраць украінскіх вайскоўцаў у раёне Ілавайска і Данецкага аэрапорта.