БАЖ працягвае працу ў “партызанскіх” умовах



Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае сваю працу, не зважаючы на тое, што галаўны офіс у Менску застаецца апячатаным.

Як адзначыў у нашым эфіры намеснік старшыні БАЖу Барыс Гарэцкі, далей сітуацыя можа развівацца двума шляхамі:

– Альбо ў нейкі момант нас усіх проста затрымаюць, калі на версе вырашаць, што трэба працягваць ціснуць на праваабаронцаў, на грамадзянскую супольнасць, на журналістаў. Альбо мы проста завіснем у такім стане без тэхнікі, без офіса, але на волі. Ніякіх выклікаў не паступала. Але калі яны захочуць з намі сустрэцца, яны гэта зробяць абсалютна імгненна.

Прыгадаем, што 16 лютага з самай раніцы міліцыя прыйшла правесці ператрусы ў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, на кватэры яго кіраўнікоў, а таксама да журналістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў па ўсёй краіне.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя