БЧ правядзе Адзіны дзень пасажыра 28 снежня



Беларуская чыгунка правядзе Адзіны дзень пасажыра 28 снежня. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БЧ.

„Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца вывучэнне думкі спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі. Мерапрыемства пройдзе на чыгуначных вакзалах у Менску, Берасці, Баранавічах, Гародні, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00. У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты ўпраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў”, – расказалі ў БЧ.

У час мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання пісьмова.

Узаемадзеянне ў такім фармаце Беларуская чыгунка праводзіць трэці год запар. У бягучым годзе ўжо адбылося тры Адзіныя дні пасажыра з перыядычнасцю раз у квартал.

„Мерапрыемства атрымала станоўчыя водзывы ад пасажыраў. У асноўным у адрас беларускай магістралі паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх паяздоў, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для дыялогу з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы”, – падкрэслілі ў БЧ.

belta.by