Белаазёрск адсвяткаваў 60-годдзе



Адсвяткавана 60 гадоў горада энергетыкаў Белаазёрска. Гараджанам прадстаўлены шыкоўныя відовішчы. Святочная праграма пачалася а 8-й раніцы і скончылася апоўначы. Прайшлі працоўныя калектывы ў новенькіх спецоўках, усклалі кветкі да помніка загінулым у апошняй сусветнай вайне, адбыліся канцэрты не толькі мясцовых калектываў, але і прафесійных артыстаў з Менску, выставы аўтатэхнікі, нават палёты малой авіяцыі. Не абышлося і без грандыёзнага феерверку.

Але за 60 гадоў горад не стаў камфортным для жыцця, асабліва для маладых, кажуць людзі:

Што тычыцца людзей старэйшага ўзросту, дык тут жыць вельмі нават някепска, а што тычыцца моладзі, мала працоўных месц і моладзь вымушана з’язджаць.

Атручваюць усё паветра. Гэта Бітсплав, які перарабляе акумулятары, дзякуючы яму наш раён выйшаў на першае месца ў вобласціпа анкалагічных захворваннях.

Паўсюль скарачэнні, працы няма, нічога няма.

Усё паказуха, проста плямы замазалі…

Пачынаўся горад з Бярозаўскай ДРЭС. Гэтае прадпрыемства да сёння з’яўляецца галоўным у эканамічным плане сярод іншых 50 –ці прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, якія не могуць забяспечыць годнай працай для ўсіх жадаючых. Людзі з’язджаюць.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя