Беларусь апусцілася ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту



Штогадовае даследаванне пра свабоду інтэрнэту апублікавала амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House.  Складальнікі рэйтынгу ацэньваюць свабоду ў Сеткі па балах ад 0 да 100. Краіны, якія набіраюць ад 70 да 100 балаў лічацца «свабоднымі». Дзяржавы, якім прысвоілі ад 40 да 69 балаў – «часткова свабоднымі», менш за 40 – «несвабоднымі».

Зялёным колерам пазначаныя свабодныя краіны, жоўтым – часткова свабодныя, фіялетавым – несвабодныя, чорным – краіны, па якіх няма дадзеных. Фота: Freedomhouse.org

Беларусь у гэтым годзе набрала 31 бал і засталася ў катэгорыі несвабодных. У мінулым годзе вынік быў лепш – 38 балаў. Нашымі суседзямі па рэйтынгу сталі М’янма, Уганда, Расея, Казахстан, Узбекістан, Турцыя, Азербайджан, Кітай, Іран, Сірыя, Эфіопія, Судан і іншыя краіны.

Складальнікі даследаванні адзначылі, што ў Беларусі прыкметнае зніжэнне свабоды ў інтэрнэце адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.