Беларусь апярэдзіла Вялікабрытанію і Швецыю



За дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 946 чалавек. Па колькасці заразіўшыхся на 1 млн насельніцтва Беларусь апярэдзіла Вялікабрытанію і Швецыю.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Паводле афіцыйных звестак, назіраецца стабілізацыі з распаўсюдам каронавірусу ў Менску і Менскай вобласці. У траўні практычна ва ўсіх сталічных лякарнях зафіксаваны групы пацыентаў, якія пачалі дыхаць самастойна пасля працяглага знаходжання на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Студэнт з Ірану, з якога і пачаліся выпадкі захворвання ў Менску, ужо тройчы здаваў кроў на плазму на патрэбы сталічных пацыентаў.

Эканоміка Беларусі працягвае падаць. Менскі трактарны завод сышоў у «мінус»: паўплывалі ваганні курсавых розніц. Сітуацыю ратуюць аграрны, будаўнічы і ІТ-сектары. Менгарсавет паабяцаў падыходзіць індывідуальна да кожнай заяўкі аб дапамозе ад прадстаўнікоў сталічнага бізнесу, якія пацярпелі з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Сталічны банк прапанаваў страхаваць дзяцей ад каронавірусу.

У горадзе пачалі працу некаторыя грамасдкія басейны.

Беларускае Радыё Рацыя