Беларусь больш не з’яўляецца самай пітушчай краінай



Беларусь па колькасці спажыванага насельніцтвам алкаголю займае другое месца ў свеце. Лідзіруе па гэтым паказчыку Літва. Такія дадзеныя агучыў дырэктар дэпартамента неінфекцыйных хранічных захворванняў і ўмацавання здаровага ладу жыцця Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Гаўдэн Галеа, паведамляе Delfi.

Літоўцы ў 2016 годзе выпілі ў сярэднім 16 літраў алкаголю. «Гэта, па найноўшых падліках, робіць яе (Літву) найбуйнейшым п’яніцам у Еўропе, а таксама самай пітушчай краінай у свеце», – заявіў Галеа.

Беларусь у гэтым спісе заняла другое месца з 15 літрамі алкаголю ў год на душу насельніцтва. У першай пяцёрцы таксама Латвія (13 літраў алкаголю), Расея і Польшча (па 12 літраў алкаголю на душу насельніцтва за 2016 год).

Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сітуацыя з рашэннем праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, складваецца ў Заходняй Еўропе.

Фота mignews.com