Беларусь далучылася да тыдня супраць расізма



Беларусь далучылася да сусветнага тыдня супраць расізма. Кампанія арганізавана шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый. Апроч публікацый у прэсе і сацыяльных сетках, арганізатары плануюць правесці шэраг тэматычных перформансаў і афлайн-сустрэч.

Наста Лойка

„Сёння пагроза расізма ўяўляецца не толькі ў нянавісці да чалавека з іншым колерам скуры,” – гаворыць юрыст праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка:

– Сёння пад расізмам у міжнародным праве разумеюць больш шырокі тэрмін, то бок гэта любая дыскрымінацыя па любых знешніх прыкметах. Яна можа быць па прыкмеце паходжання, мовы, культуры, рэлігіі, арыентацыі, чаго заўгодна. То бок, насамрэч, зараз расізм традыцыйна называецца больш шырока. У гэтым годзе мы праводзім у больш такой класічнай форме – гэта ў першую чаргу традыцыйныя нашы семінары Human Integrity уводзіны ў канцэпцыю, кінапрагляды тэматычных фільмаў.

„Ва ўмовах несвабоды схаваны расізм можа стацца для Беларусі адной з найбольшых праблем,” – дадала юрыст Наста Лойка.

Мерапыемствы „тыдня супраць расізма” адбудуцца ў Менску, Гомлі і Баранавічах.

Сусветны тыдзень супраць расізма

Беларускае Радыё Рацыя