Беларусь лідзіруе сярод краін СНД у рэйтынгу развіцця ІКТ



Беларусь займае першае месца сярод краін СНД у рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Такія дадзеныя апублікаваныя ў статыстычным аглядзе Белстата да Сусветнага дня інфармацыі, які адзначаецца 26 лістапада.

Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі, у Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца даволі высокія тэмпы развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.

У рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сярод 176 краін яна займае 32 месца, а сярод краін СНД лідзіруе (Расейская Федэрацыя размясцілася на 45-м радку). Ацэнка давалася па 11 пазіцыях, ўлічваліся доступ да ІКТ, колькасць актыўных карыстальнікаў сеткі і навыкі выкарыстання.

На 1 студзеня гэтага года ў Беларусі колькасць абанентаў (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб) усіх відаў перадачы дадзеных з выхадам у сетку склала 11,1 мільёнаў і за апошнія 5 гадоў павялічылася ў 1,6 разы. Найбольш дынамічнымі паслугамі ў галіне тэлекамунікацый з’яўляюцца паслугі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт (стацыянарнага і бесправаднога). Гэтыя тэхналогіі ў краіне выкарыстоўвае 9,5 млн абанентаў, або 85,4% ад іх агульнай колькасці.

Не менш актыўна развіваецца і наземнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне, накіраванае на забеспячэнне насельніцтва агульнадаступным пакетам тэлевізійных праграм. Яно прадстаўлена не толькі эфірнымі, але і кабельнымі тэлеканаламі. Колькасць абанентаў лічбавага фармату за пяць гадоў вырасла больш чым у 10 разоў.

belta.by