Беларусь не гатова да змены нормаў аховы працы падчас пандэміі



У Беларусі фіксуюцца выпадкі заражэння працаўнікоў на COVID-19 на працоўных месцах.

Пры гэтым адсутнасць неабходнасці зменаў нормаў па ахове працы ў сувязі з пандэміяй падчас прэс-канферэнцыі ў Менску падкрэсліў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Старавойтаў:

– Мы гэта ўвесь час адсочваем, глядзім. Гэтыя ўсе рэкамендацыі, якія ідуць, яны ў асноўным звязаны не з пытаннямі па ахове працы, а з пытаннямі выкарыстання існуючых нарматыўных дакументаў па эпідэміялагічнай бяспецы. Гэта вельмі блізка па сваім змесце да тых рэкамендацый, якія рыхтуе Мінздароўе. Рэкамендацыі па вытрымцы дыстанцыі, выканання гігіены, забеспячэння сродкамі аховы.

Сярод найбольш распаўсюджаных прычынаў захворванняў і траўматызму на працоўных месцах у Беларусі застаюцца падзенне чалавека з вышыні і падзенне на працаўніка прадметаў.

Беларускае Радыё Рацыя