“Беларусь не канцлагер”
“Беларусь не канцлагер”. У сталічнай Масюкоўшчыне на тэрыторыі былога канцлагера для савецкіх вайсковапалонных Шталаг 352 прайшла экскурсія для людзей сталага веку, якую правёў мясцовы актывіст захавання гістарычнага аб’екта Арцём Бабоўнікаў.
– Людзей расстрэльвалі, вешалі, у пэўных успамінах можна сустрэць і акалічнасці гэтых зверскіх катаванняў. Людзей падвешвалі за падбароддзе на гакі, цкавалі на іх сабак. У самім канцлагеры захавалася памяшканне, у цокальных паверхах людзей садзілі ў так званы карцар з халоднай вадой, дзе таксама выпрабоўвалі іх волю і спрабавалі зламаць. Неабыякавымі людзьмі, якія бачаць сур’ёзныя паралелі з тым, што адбываецца зараз у месцах Акрэсціна, была праведзеная акцыя, якая называлася “Беларусь не канцлагер”.
Грамадская ініцыятыва “Зберажом Масюкоўшчыну” рэгулярна праводзіць акцыі, каб абараніць ад камерцыйнай забудовы і зносу гістарычныя будынкі Шталагу 352 – самага буйнога з захаваных у Беларусі, ператварыць іх у мемарыяльны комплекс.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота Арцёма Бабоўнікава
