Беларус падазраецца ў забойстве 12 фазанаў у Маскве



Грамадзянін Беларусі падазраецца ў забойстве фазанаў у Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М.Горкага ў Маскве.

Як паведамляе агенцтва навінаў Масква, увечары 30 верасня 21-гадовы студэнт трэцяга курса Інстытута кіно і тэлебачання з Беларусі быў затрыманы супрацоўнікамі парку ў птушыным вальеры, дзе ўтрымліваліся фазаны.

Малады чалавек пашкодзіў загароду вальера, зайшоў унутр і пачаў забіваць птушак. Праваахоўнікі падазраюць, што гэта забойства ўчынена з хуліганскіх памкненняў.

У дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Паведамляецца таксама, што падазраваны раней судзімы за незаконнае захоўванне наркотыкаў.

belapan.com