Беларус спрабаваў правезці цыгарэт на 193 тыс. даляраў



На мытным пасту «Бурачкі» Себежскай мытні на расейска-латвійскай мяжы мытнікі спынілі чарговую спробу перамяшчэння буйной партыі цыгарэт з утойваннем ад мытнага кантролю.

Як паведамілі ў мытні, у тры гадзіны ночы на ​​мытны пост прыбыў цягач VOLVO з паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, якім кіраваў грамадзянін Беларусі – кіроўца калінінградскай фірмы-перавозчыка. Грузавік ехаў з Расеі ў Іспанію.

Кіроўца прадаставіў таварасуправаджальныя дакументы, згодна з якімі ён перавозіў новыя пнеўматычныя аўтамабільныя шыны ў колькасці 1226 штук.

У ходзе мытнага кантролю быў праведзены мытны дагляд, у выніку якога было ўстаноўлена, што перамяшчаецца тавар, незаяўлены ў таварасуправаджальных дакументах, а менавіта – цыгарэты з фільтрам 7.999.600 штук. Меркаваны рынкавы кошт цыгарэт перавышае Дванаццаць мільёнаў рублёў (больш за 194 тыс. даляраў).

У сувязі з гэтым Себежскай мытняй распачата справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні калінінградскай фірмы-перавозчыка па частцы 3 артыкула 16.1 Кодэкса Расейскай Федэрацыі аб адміністрацыйных правапарушэннях. Увесь груз канфіскаваны і перададзены на адказнае захоўванне.

[manual_related_posts]