Беларусь у дзясятцы краін з найменшым роўнем злачыннасці



Беларусь увайшла ў дзясятку краін з найменшым роўнем злачыннасці і высокім роўнем бяспекі. Пра гэта сведчыць чарговы рэйтынг, апублікаваны парталам Numbeo. Усяго ў сьпіс уключана 125 краін. У тройку краін з найменшым роўнем злачыннасці ўвайшлі Катар, Сінгапур і Тайвань.

У дзясятцы таксама Аўстрыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Ганконг, Грузія, Японія і Данія. З найбліжэйшых суседзяў Беларусі Польшча заняла 30-е месца, Латвія — 40-е, Літва — 50-е, Расея — 67-е, Украіна — 85-е.