Беларус – украінцам: Не дарыце нам сваёй нянавісці



«Мы – беларусы! Мы з вамі!» адзін з беларусаў, які знаходзіцца ў эміграцыі запісаў моцны відэзварот да украінцаў.

– Я пратэстуючы беларус, адзін з актывістаў. Пратэсты ў Беларусі – супраць рэжыма Пуціна, Крамля, супраць Лукашэнкі. Мы моцна пацярпелі падчас сваіх пратэстаў. Нас забівалі. Ліквідаваны ўсе праваабарончыя арганізацыі, на руках у народа няма ніводнай адзінкі зброі. І ўчора, ведаючы гэта, ведаючы, што будуць жорстка круціць, саджаць у турмы, даваць тэрміны, а ў турмах катаваць, нашы беларусы зноў выйшлі, масава выйшлі падтрымаць вас, браты-украінцы. Магчыма, на вышым фоне цяпер мы выглядаем не так гераічна, але ў нас няма такой падтрымкі зброяй, добраахвотнікамі, якія ёсць у вас.

Беларус таксама папрасіў не ўскладаць віну за тое, што Расея атакуе Украіну з тэрыторыі Беларусі на палітычных эмігрантаў. 

– Я прашу вас, браты-украінцы, асабліва тых, хто зараз знаходзіцца не ва Украіне, а тут, у Еўропе, якія зразаюць нумары дальнабойшчыкам з Беларусі, збіваюць хлопцаў з Беларусі толькі за тое, што яны з’яўляюцца беларусамі. Паверце, яны не маюць ніякага дачынення да запуска ракет і дыслакацыі расейскага войска на тэрыторыі Беларусі. Мы таксама знаходзімся ў акупацыі, нашы хлопцы ў вас не страляюць. Калі вы хочаце ненавідзіць некага і на некага зваліць віну, то паверце, уся віна на сілавіках Крамля, Расеі і на сілавіках Беларусі таксама. Не варта вымяшчаць сваю нянавісць на палітычных мігрантаў па ўсім свеце. Жыве Беларусь, Слава Украіне.

Як паведамлялася раней, беларусы ў эміграцыі разам з палякамі прымаюць актыўны ўдзел ў зборы гуманітарнай дапамогі украінцам.