Беларус выйграў мільён еўра ў покерным турніры
Год таму
У Празе завяршыўся Еўрапейскі покерны тур (European Poker Tour – EPT), паведамляе kp.by.
Яго пераможцам стаў беларус Мікалай Побаль. Акрамя чэмпіёнскага тытула ён выйграў 1,005,600 еўра. І гэта яшчэ не ўсё. Ён стаў другім у гісторыі EPT двухразовым пераможцам. Упершыню ён дамогся перамогі ў 2012 годзе ў Барселоне.
Фота:Nail Stoddart/pokernews.com