Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плакатам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі»
На Краснай плошчы ў Маскве ўдзень 21 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Голубева, які разгарнуў плакат з надпісам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі», паведамляе «ОВД-Инфо».
Плакат быў афарбаваны ў чырвона-белую расфарбоўку, а ўнізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсці на петыцыю супраць дзеючай улады ў Беларусі.
Пасля затрымання Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол па артыкуле аб удзеле ў няўзгодненай акцыі (ч. 5 арт. 20.2 КаАП). Неўзабаве мужчыну адпусцілі з абавязацельствам з’явіцца на суд 23 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота затрыманага
