Беларус, які апынуўся ў піцерскім метро: Ачуняў пад целамі



На шчасце, беларус не атрымаў раненняў, якія б паставілі яго на мяжу жыцця і смерці. Юрый быў паранены аскепкамі, а пасля выбуху сам выйшаў на паверхню. У той жа дзень яго прааперавалі, — піша „Комсомольская правда”.

Юрый родам з Ваўкавыска, але 5-6 гадоў таму ён з’ехаў жыць у Пецярбург. У яго ёсць дачка — 18-гадовая Вольга, якая вучыцца ў Гродне ў медыцынскім універсітэце. Дачка ўчора тэлефанавала бацьку, але не датэлефанавалася. З-за гэтага вельмі перажывала. Казала маме (былой жонцы Юрыя): „Мама, ты чула навіны? Тату не магу датэлефанавацца”. Як выявілася, сяброўка дачкі бачыла ў метро яе бацьку.

Праз суткі пасля выбуху, з пацярпелым стэлефанаваліся журналісты. Юрый Казіміравіч апынуўся не толькі чалавекам моцным, але і жыццярадасным. Ён размаўляў з роўным голасам, а часам нават смяяўся.

— Як вы сябе адчуваеце, Юрый Казіміравіч?

— Нармальна. Аскепкі падаставалі, ды ўсё. Яшчэ будуць назіраць.

— З аднаго боку — вам пашанцавала, што выжылі, а з другога — не пашанцавала, што там апынуліся.

— Як гавораць па-беларуску „Ужо не пераробiш!”.

— Раскажыце, як адбыўся выбух?

— Зайшоў у вагон. Добра, што не ў цэнтральную дзверы, людзей шмат было, а ў бакавую. Толькі адправіліся — і тут рэзкі ўдар у руку, потым яркая-яркая ўспышка. Мільганула думка, што прабой току які-небудзь, ніколі б не падумаў, што ў тэракт траплю. Ачуняў я пад целамі. Гляджу, дзверы разбітыя, выгнутыя ад выбуху. Але даехалі. Дзякуй машыністу, што давёз да станцыі, і добра, што вагон на рэйках выстаяў.

— Выбух быў побач з вамі?

— У метрах 5-7 ад мяне.

— Кажуць, што тэрарыст мог быць у вагоне.

— А я пра гэта не думаю, гэта хай тыя, хто расследуе, высвятляюць. Я нікога падазронага не бачыў. Хто ж там глядзіць, заходзячы ў вагон, — засмяяўся Юры.

— Што адбывалася пасля таго, як вы выбраліся з вагона?

— Я як быў на нагах, так і застаўся. Так, быў у шоку. Таму што глядзець на ўсё гэта было немагчыма. Перажываў за людзей. Каб іх, скрываўленых і знявечаных, хутчэй паднялі наверх. А адразу ж пасля выбуху людзі дапамагалі адзін аднаму. Хтосьці рэмень здымаў, каб спыніць кроў, хтосьці шнуркі…

— Вы таксама дапамагалі?

— Мы на пару з нейкім мужчынам дапамаглі ададраць дзверы, каб людзей не праз вокны вымаць. Але людзей я не выносіў, гэта павінны рабіць прафесіяналы — магчымыя траўмы пазваночніка. Я паглядзеў, што кроў нідзе і ні ў каго не фантануе. А далей ужо прафесіяналы працавалі. Я пайшоў наверх. Мяне спрабавалі пад локаць трымаць, маўляў, ідзіце ціха, спакойна… Ды калі ласка, я і так быў спакойны.

— Як вы апынуліся ў гэты момант у метро?

— Я ў свой час БАМ падымаў. З сябрам спісаліся, вырашылі сустрэцца. Сустрэліся, папілі гарбаты. І я пайшоў дамоў, трэба было рыхтавацца да працы.

— У бальніцы вам далі ўсю неабходную дапамогу?

— Так, з гэтым праблем няма. Перавязкі, агляды, пастаянная ўвага…

— Пасля ўсяго, што з вамі адбылося, застанецеся ў Піцеры ці вернецеся ў родны Ваўкавыск?

— Вядома, застануся, — смяецца Юры. — А што, з-за гэтага выпадку ў метро нейкія высновы рабіць з Піцерам?! Буду жыць як жыў. Усе ў руках Бога.