Беларус, які падпаліў дзверы пасольства ў Бельгіі, атрымаў тры гады ўмоўна



Беларус, які ў жніўні 2021 года, падпаліў дзверы беларускага пасольства ў Бруселі, атрымаў тры гады ўмоўна. Гэта самае мяккае пакаранне, якое яму маглі даць, паведамляе „Люстэрка”.

Беларуса клічуць Антон, ён здзейсніў падпал, каб паказаць, што беларусы за мяжой памятаюць пра фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах. Бо ў будынку знаходзіўся ахоўнік, яго абвінавацілі ў „падпале будынку ноччу, у якім знаходзіліся людзі”.

Па гэтым артыкуле па бельгійскіх законах мужчыне пагражала ад 15 да 20 гадоў турмы, але улічваючы станоўчыя характарыстыкі і змякчальныя акалічнасці, суддзя, пракурор і адвакат прыйшлі кампрамісу – прызнаць яго вінаватым з адмовай ад выканання пакарання або прысудзіць грамадскія працы. Потым справу перадалі ў суд вышэйшай інстанцыі, які прысудзіў беларусу тры гады ўмоўна – самае мяккае з магчымых пакаранняў.

[manual_related_posts]