Беларуса ўзялі ў закладнікі, бо не хацеў жаніцца



Незвычайную гісторыю распавяла прэс-служба МЗС у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Паведамляецца, што 23 ліпеня беларуская дыпмісія „ў адной з гарачых краін” атрымала інфармацыю, што нашага суайчынніка ўзялі ў закладнікі.

Беларус абяцаў ажаніцца з мясцовай дзяўчынай, а потым адмовіўся. Таму ўзброеныя сваякі дзяўчыны захапілі яго.

З дапамогай СМС беларус змог таемна паведаміць дыпмісіі дакладны адрас, план памяшкання, колькасць узброеных чалавек і іх размяшчэнне ў будынку. У выніку спец-аперацыі мясцовай паліцыі грамадзянін нашай краіны быў вызвалены і вярнуўся на Радзіму”, — піша МЗС.

Дыпламаты заклікаюць уважліва ставіцца да рэкамендацый МЗС наконт паводзін за мяжой.