Беларуса, які год таму знік у Польшчы, знайшлі мёртвым



40-гадовага жыхара Рэчыцы Рамана Родзіна, які год таму знік у Польшчы, знайшлі мёртвым. Пра гэта паведамляе пошукава-выратавальны атрад „Анёл”.

У мінулым годзе Родзін з’ехаў у Польшчу на заробкі. У жніўні ён збіраўся вярнуцца дадому, але знік на выездзе з Варшавы.

Мужчына збіраўся сустрэцца з кіроўцам, які павінен быў везці яго ў Берасце, на стаянцы „МакДональдса” на выездзе з польскай сталіцы. Аднак перавозчык яго так і не дачакаўся. Асабістыя рэчы зніклага крыху пазней знайшлі і даставілі ў консульства Беларусі ў Беластоку.

Выказваем спачуванні сваякам Рамана.

euroradio.fm