Беларусам быць годна: чатыры дні ў намётах з Арт-Сядзібай



Стаць рухавіком беларускай культуры, знайсці новых сяброў ды паспрабаваць адчуць сябе кантрабандыстам з аповедаў Сяргея Пясецкага. У мястэчку недалёка ад Ракава Арт-сядзіба зладзіла летнік для моладзі „Беларусам быць годна”.

Цягам трох дзён дваццаць маладых аматараў беларускай культуры чакалі камандныя конкурсы, нацыянальныя гульні, жыццё ў намётах, спевы ля вогнішча ды паглыбленне ў гісторыю мясцін Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

„Аніякіх занудных лекцый,” адзначаюць арганізатары.

Летнік „Беларусам быць годна” ўнікальны сваёй праграмай гэта першы падобны досвед цалкам пагрузіць маладых хлапцоў ды дзяўчат у атмасферу класічнага піянерскага адпачынку, але неадрыўна ад беларускай мовы ды культуры.

Падрабязней у далучаным гукавым файле:

 

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Менск